«Белсат» - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году
Даслаць навіну, фота ці відэа: @edytorBLST
↓ Важныя спасылкі ↓
taplink.cc/belsat
Join @belsat for exclusive 2007 and edytorblst content and discussions in 17
排名
全球排名
#22837
-1
语言排名
#876无变化
类别排名
#102无变化
订阅者增长 (过去 28 天)
总计: 15.4K
24 小时增长: -8 0%
Ad
Loading posts...
评分
需要登录
Loading reviews...
Ad
Белсат

Loading recommended channels...
Loading recommended channels...
最新帖子
Белсат
2026年3月11日 15:30
📷 Photo
💱 Курсы валютаў 11 сакавіка
На сённяшніх таргах беларускі рубель трохі ўмацаваўся да еўра і расейскага рубля. А вось з доларам выйшла наадварот – той вырас, хоць і нязначна.
#курсывалютаў
1,190
3
0
Белсат
2026年3月11日 15:30
📺 Навіны за 8 хвілін
⬆️ Мінздароўя і следчыя працягваюць высвятляць нюансы смерці парадзіхі з дзіцём у Дзяржынску
🔻ААН прызнала перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей злачынствам супраць чалавечнасці
🔻Класкоўскі мяркуе, што новы візіт Коўла да Лукашэнкі паспрыяе вызваленню сотняў палітвязняў
🔻Святлана Ціханоўская і Джорджыя Мелоні сустрэліся ў Рыме
🔻Баі ў Армузскай пратоцы: Іран спрабуе замініраваць праліў
🔻Старшыня Гомельскага аблвыканкаму выказаў спачуванні свайму калегу з Бранску ў сувязі з атакаю ЗСУ
🔻«Народзец» зноў зрабілі вінаватым. Гэтым разам «прыляцела» ад міністра гандлю
🔻У Менску перакуліўся аўтапад'ёмнік, пацярпеў рабочы ў люльцы
Глядзіце ў https://www.youtube.com/watch?v=QSEK7nrUx8Y на Белсаце 💻
1,270
3
Белсат
2026年3月11日 15:30
📷 Photo
💰 У спісе найбагацейшых людзей свету ёсць і «беларускі след»
Гэта саўладальнік расейска-беларускай групы кампаніяў «Садружнасць» Аляксандр Луцэнка. Хоць Forbes і прэзентуе яго як расейскага магната, аднак Луцэнка мае беларускі пашпарт і пачынаў весці бізнес у 90-я гады менавіта ў нашай краіне.
👀 https://belsat.eu/92029737/rejtyng-milyardera
❎ http://cde34rfv.ovh/92029737/rejtyng-milyardera
1,240
10
Белсат
2026年3月11日 15:30
📷 Photo
💬 «Што было самым цяжкім на вайне? Стан маёй дзяўчыны. Для нас ведаць, што сем’і атрымліваюць падтрымку – нават важней, чым калі цябе самога падтрымліваюць» За 4 гады поўнамаштабнай вайны ва Украіне толькі праз Полк Каліноўскага прайшлі больш за 1000 ваяроў…
1,310
21
Белсат
2026年3月11日 15:30
📷 Photo
📍Лукашэнкаўцы знайшлі ў роліках Кацярыны Ваданосавай «гераізацыю нацысцкіх злачынцаў»
Нагодаю для распачынання справы стала відэа «Галоўны міф Другой сусветнай – забойства гаўляйтара Вільгельма Кубэ. Што не так?» на Youtube-канале «Будзьма Беларусамі!».
👀 https://belsat.eu/92030858/na-kacyarynu-vadanosavu-zavyali-spravu
❎ https://cde34rfv.ovh/92030858/na-kacyarynu-vadanosavu-zavyali-spravu
1,440
32
Белсат
2026年3月11日 15:30
📷 Photo
✍️ Да канца сакавіка трывае прыём заявак на ўдзел у выбарах новага склікання КР
Выбарчы суб’ект павінен мець уласную назву і палітычную праграму на тэрмін, не меншы за перыяд паўнамоцтваў новага складу Рады.
Акрамя таго, неабходна падаць спіс як мінімум з 10 кандыдатаў у дэлегаты і забяспечыць гендарную квоту.
🔍 https://belsat.eu/92022926/kaardynacyjnaja-rada-paczala-rehistracyju-udzelnikau
❎ https://cde34rfv.ovh/92022926/kaardynacyjnaja-rada-paczala-rehistracyju-udzelnikau
1,380
28
Белсат
2026年3月11日 15:30
📷 Photo
Гомельская вобласць аказалася лепшай па добраўпарадкаванні
Паводле Савету Міністраў, рэгіён набраў больш за ўсіх балаў – 1035.
Таксама ўлады вызначылі лепшыя раёны ў кожнай вобласці:
▫️ у Берасцейскай вобласці – Бярозаўскі раён (290 балаў);
▫️ у Віцебскай – Чашніцкі раён (560 балаў);
▫️ у Гомельскай – Калінкавіцкі раён (485 балаў);
▫️ у Гарадзенскай – Лідскі раён (430 балаў);
▫️ у Менскай – Маладзечанскі раён (480 балаў);
▫️ у Магілёўскай – Шклоўскі раён (371 бал);
▫️ у Менску – Першамайскі раён (35 балаў).
Акрамя таго, некаторыя гарады атрымаюць нават грашовыя прэміі. Падрабязней – https://belsat.eu/92029660/gomelskaya-voblasc-lepshaya (праз VPN).
https://cde34rfv.ovh/92029660/gomelskaya-voblasc-lepshaya
1,440
Белсат
2026年3月11日 15:30
📷 Photo
У ААН прызналі перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей злачынствам супраць чалавечнасці
Камісія вывучыла справы 1205 дзяцей з пяці рэгіёнаў Украіны, з якіх 80% яшчэ не змаглі вярнуць.
«Гэтыя злачынствы маюць незваротныя наступствы для іх жыцця і будучыні», – https://www.reuters.com/world/europe/russias-deportations-ukrainian-children-amount-crimes-against-humanity-un-2026-03-10/ў ААН.
Раней Украіна заявіла, што каля 20 000 дзяцей былі незаконна вывезены ў Расею і Беларусь. Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдаў ордары на арышт Пуціна і пяці іншых расейцаў, адказных за злачынства.
У 2023 годзе НАУ перадала ў МКС матэрыялы пра ролю рэжыму Лукашэнкі ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей.
1,470
Белсат
2026年3月11日 15:30
«Гэта будзе вялікая група палітвязняў, магчыма, у два разы большая, чым у снежні»
18 сакавіка ў Менск зноў прыедзе прадстаўнік Трампа Джон Коўл. Паводле крыніцаў аглядальніка Класкоўскага, чакаецца вельмі шмат вызваленняў.
Чаму менавіта цяпер і што Лукашэнка захоча ў адказ – чытайце меркаванне https://belsat.eu/92022995/czaho-czakajuc-koul-i-lukaszenka (праз VPN).
https://cde34rfv.ovh/92022995/czaho-czakajuc-koul-i-lukaszenka
1,470
12
0
Белсат
2026年3月11日 15:30
🎥 Video
«З імі разбяруцца хутка і жорстка»
ЗША разбамбілі іранскія караблі, якія рыхтаваліся замініраваць Армузскі праліў
Калі б такія міны былі размешчаны, гэта стварыла б пагрозу для міжнароднага суднаходства. Праз Армузскі праліў праходзіць пятая частка сусветных паставак нафты.
Цэнтральнае камандаванне ЗША https://belsat.eu/92029651/zsha-znishchyli-16-iranskih-sudna, што агулам былі знішчаны 16 судоў з мінамі.
Раней Трамп прыгразіў Ірану «вайсковымі наступствамі нябачанага маштабу». Паводле яго, ЗША выкарыстоўваюць тыя магчымасці, якія ўжываюцца супраць наркакартэляў, каб «знішчаць любыя лодкі або караблі, якія спрабуюць мінаваць Армузскі праліў».
1,430
25
Белсат
2026年3月10日 10:19
📷 Photo
Трамп заявіў, што вайна з Іранам скончыцца хутка
Паводле прэзідэнта ЗША, Іран «страціў усё, уключаючы сваё кіраўніцтва», а пра новага аяталу (сына Алі Хамэнэі) «большасць нават не чулі».
На думку Трампа, у Ірана сёння таксама няма ні ваенна-марскога флоту, ні ваенна-паветраных сіл. ЗША і Ізраіль, як кажа палітык, ужо паразілі больш за 5000 мішэняў.
У сувязі з гэтым амерыканскі лідар лічыць, што вайна блізіцца да завяршэння.
Што на гэта думаюць у самім Іране – чытайце https://belsat.eu/92011607/vajna-z-iranam-skonchycca-hutka (праз VPN).
https://cde34rfv.ovh/92011607/vajna-z-iranam-skonchycca-hutka
910
Белсат
2026年3月10日 10:19
📷 Photo
✍️ Амерыканскі спецпрадстаўнік у справах Беларусі на наступным тыдні зноў прыедзе ў Менск
Пра гэта https://www.delfi.lt/ru/news/politics/istochniki-v-litvu-pribudet-specposlannik-ssha-v-belarusi-koul-120221888. Перад візітам у сталіцу Беларусі Джон Коўл наведае Вільню. Гэта мусіць адбыцца 18 сакавіка.
Ранейшыя візіты ў Беларусь Джона Коўла разам з амерыканскай дэлегацыяй папярэднічалі вызваленню вялікіх групаў палітвязняў.
791
12
Белсат
2026年3月10日 10:19
📷 Photo
Рыжанкоў не разумее, чаму Еўропа не рэагуе на вызваленне палітвязняў
«Вы хацелі, каб нейкія людзі выйшлі, значыць, на волю, якія ледзь не прывялі да калапсу тут сітуацыю ў нашай краіне. Ну іх вось выпусцілі.
Ну давайце, дзе вашая рэакцыя на вось гэтыя вось гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта? Іх няма. Але, хлопцы, так не бывае. Не бывае вось гэтая мантра: «Вы павінны, вы павінны, вы павінны», – https://belsat.eu/92011456/ryzhankou-palitviazni-i-reakcyja-eurazviazu кіраўнік МЗС Беларусі.
Паводле яго, санкцыі не прынеслі вынікаў і Еўразвяз гэта разумее, але «не можа прызнаць памылку»
«Бумерангам гэтыя санкцыі больш б’юць па самой Еўропе. Але ўстаць сёння і сказаць: «Мы не мелі рацыі. Давайце працаваць з Беларуссю» – далёка не кожны палітык у Еўрапейскім Звязе можа сабе дазволіць», – кажа міністр.
Чыноўнік упэўнены, што сёння Еўропа шукае шляхі нармалізацыі адносінаў з нашай краінай. Як прыклад, ён назваў Вугоршчыну і Славакію.
1,080
Белсат
2026年3月10日 10:19
❤️ Беларускі, якія зазналі рэпрэсіі, стварылі новае аб’яднанне
Гэта суполка «Побач», якая будзе падтрымліваць жанчын і абараняць іх правы і годнасць. Сярод планаў ужо ёсць праграмы пра псіхалагічнай і сацыяльнай дапамогі.
Падрабязней пра ініцыятыву і як туды далучыцца – распавядзем https://belsat.eu/92004253/zhanchyny-palitznyavolenyya-pobach (праз VPN).
https://cde34rfv.ovh/92004253/zhanchyny-palitznyavolenyya-pobach
1,100
18
0
Белсат
2026年3月10日 10:19
📷 Photo
Менчук распыліў балончык у дзяўчат за песню «Матушка-земля»
Паводле «Минск-Новости», адбылося гэта ў снежні 2025-га каля кавярні на Партызанскім праспекце. Збіраючыся дадому, дзяўчаты вырашылі праспяваць у гардэробе расейскую песню «Матушка-земля».
На гэта звярнуў увагу 43-гадовы жыхар гораду. Будучы падвыпіўшым, ён падышоў да іх і стаў папракаць, што такімі песнямі яны падтрымліваюць Лукашэнку. Самі дзяўчаты горда адказалі, што падтрымліваюць, і пакінулі кавярню.
Праз некаторы час іх дагнаў іншы мужчына і распыліў газавы балончык. Ім аказаўся родны дзядзька таго, хто пытаўся пра песню.
Дзяўчатам выклікалі хуткую, а мужчыну пазней затрымалі. Яго абвінавачваюць у «злосным хуліганстве», за якое прадугледжана да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
1,030
Белсат
2026年3月10日 10:19
🎥 Video
⚪️🔴⚪️ Беларускаму музею ў Вільні – 25 гадоў
Яго заснавала грамадскае аб'яднанне «Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча».
Як выглядае музей і што ў ім адбываецца глядзіце ў рэпартажы праграмы «Абʼектыў Белсат». 🎉
1,640
37
Белсат
2026年3月10日 10:19
📷 Photo
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 https://belsat.eu/91996047/uzbeki-zamiest-pakistancau
Замест пакістанцаў могуць прыехаць іншыя працаўнікі з Поўдня. Падрабязней чытайце па спасылцы (праз VPN).
https://cde34rfv.ovh/91996047/uzbeki-zamiest-pakistancau
🔺 https://belsat.eu/91993718/maldzis-archiu-parafii
Ініцыятыва Maldzis выкупіла рукапіс архіву парафіі з-пад Горадні. Якія звесткі ён змяшчае – чытайце на нашым сайце (праз VPN).
https://cde34rfv.ovh/91993718/maldzis-archiu-parafii
🔺 https://belsat.eu/91993181/bielarusy-u-achmacie
Хто яны такія і як тлумачаць свой выбар – чытайце па спасылцы (праз VPN).
https://cde34rfv.ovh/91993181/bielarusy-u-achmacie
#штопачытаць
1,150
Белсат
2026年3月10日 10:19
📷 Photo
💥Дабранач, мемаў нанач!
Вось тут невялічкая падборка жартаў, мемаў і іроніі за мінулы тыдзень😃
1,660
18
Белсат
2026年3月10日 10:19
pinned a photo
0
0
0
Белсат
2026年3月10日 10:19
📷 Photo
🦠 Асцярожна: небяспечны вірус
У Магілёве пашыраецца вострая кішачная інфекцыя – наравірус. У горадзе рэгіструюцца групавыя выпадкі захворвання, паведамляюць санітарныя службы.
Асноўныя сімптомы – млоснасць, ваніты, падвышаная тэмпература, дыярэя і слабасць. Звычайна хвароба праходзіць за 1–3 дні, аднак без лячэння можа прывесці да абязводжвання арганізму.
Крыніца інфекцыі – хворы чалавек, у якога хвароба працякае без сімптомаў. Вірус можа перадавацца кантактна-пабытовым, харчовым і водным шляхам – праз брудныя рукі, паверхні і прадметы, прадукты ці ваду. Інфекцыя https://belsat.eu/91999781/magilyov-naravirus для людзей усіх узростаў, аднак найбольш для дзяцей, пажылых і аслабленых людзей.
У цэнтры гігіены нагадалі, што вакцыны супраць наравіруса не існуе, а антыбіётыкі для лячэння не выкарыстоўваюцца. ☝️
1,700
Белсат
2026年3月8日 16:39
😂 Расейскія настаўнікі трапілі ў пранк беларускага актывіста
Актывіст Уладзіслаў Бохан правёў https://www.youtube.com/watch?v=QemIVoreKgA, у выніку якога 22 школы Краснадарскага краю Расеі арганізавалі педсаветы пра «культ сілы» і «пагарду да слабасці».
Ад імя партыі «Адзіная Расея» ён разаслаў настаўнікам прэзентацыю з лозунгамі, якія яўна адсылалі да нацысцкай ідэалогіі. Нягледзячы на гэта, школы правялі заняткі і адправілі справаздачы. Паводле словаў аўтара, ён сабраў рэкордную колькасць справаздачаў, бо расейскія школы даволі ахвотна адгукнуліся на пранк.
У якасці антыпрыкладаў у разасланых метадычных матэрыялах фігураваў Азаронак, які ўвасабляў «садамію», і прапагандыст Прыдыбайла, якім была праілюстраваная «подласць»😅
1,100
33
Белсат
2026年3月8日 16:39
🎥 Video
🏔💐 Рамантыка на 8 сакавіка
Прыгожа, але псіхолагі скажуць, што ёсць пра што задумацца.
1,210
17
0
Белсат
2026年3月8日 16:39
🎥 Video
🇺🇸У Менску чакаюць новую дэлегацыю ЗША?
Пра гэта стала вядома пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі падчас наведвання сеткі «МакБай».
Ён даручыў віцэ-прэм’еру Мікалаю Снапкову паказаць гасцям беларускую сетку фастфуду — копію «Макдоналдса».
Таму можна меркаваць, што ў бліжэйшы час у Беларусь прыедзе новая амерыканская дэлегацыя. Пакуль афіцыйна пра візіт не паведамлялася.
1,190
32
Белсат
2026年3月8日 16:39
🎥 Video
🤓 Фемінітывы ў беларускай мове існуюць з 14-15 стагоддзя
Словы «дырэктарка», «прадавачка», «доктарка» гучаць натуральна і паўсядзённа. Гэта адрознівае беларускую мову яе ад расейскай, дзе падобныя формы часта маюць зняважлівае адценне.
А вось як утварыць жаночую форму ад слова «Пасол» – гэта пытанне ўжо з зорачкай
Пра тое, як працуюць фемінітывы ў беларускай мове – глядзіце ў відэа праекту «Мова нанова»👇🏼
1,250
18
Белсат
2026年3月8日 16:39
📷 Photo
🎈 Расея можа шпіёніць за энергетыкай Эстоніі з дапамогай аэрастатаў
Паводле ўкраінскага Цэнтру супрацьдзеяння дэзінфармацыі, з іх дапамогай можна кругласутачна маніторыць электрастанцыі і сланцавыя кар’еры кампаніі Eesti Energia у памежным павеце Іда-Вірумаа.
Такія апараты дазваляюць збіраць разведвальныя дадзеныя, не парушаючы паветраную прастору NATO.
Паводле ўкраінскага боку, назіранне можа выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі дыверсій, кібератак або псіхалагічнага ціску на супрацоўнікаў стратэгічных прадпрыемстваў.
📍 Падрабязнасці — https://belsat.eu/91981644/rasieja-szpijonic-za-estonijaj
🔗 https://cde34rfv.ovh/91981644/rasieja-szpijonic-za-estonijaj
1,240
Белсат
2026年3月8日 16:39
📷 Photo
🙍🏼♀️👴🏼 Жанчыны ў атачэнні Лукашэнкі: хто яны
За больш чым тры дзесяцігоддзі ва ўладзе вакол Аляксандра Лукашэнкі сфармавалася кола жанчын, якія адыгрывалі розную ролю ў яго сістэме. Адныя будавалі кар’еру ў дзяржаўным апараце і заставаліся вернымі выканаўцамі палітычнай лініі. Іншыя траплялі ў блізкае атачэнне кіраўніка дзяржавы і атрымлівалі ўплыў, пасады або іншыя бонусы.
🔗 «Белсат» узгадвае 8 жанчын, якія на розных этапах былі побач з Лукашэнкам у палітыцы, публічным жыцці і яго найбліжэйшым атачэнні — https://belsat.eu/91930445/zhanchyny-alyaksandra-lukashenki
https://cde34rfv.ovh/91930445/zhanchyny-alyaksandra-lukashenki
1,320
Белсат
2026年3月8日 16:39
📷 Photo
🔥 «Вы вялікая сіла»: Святлана Ціханоўская павіншавала беларусак з 8 Сакавіка
Яна падкрэсліла, што беларускі не раз паказвалі сваю моц — як у Беларусі, так і ў эміграцыі. Паводле яе, 8 Сакавіка — гэта не толькі свята вясны, але і напамін пра барацьбу за роўнасць:
«8 сакавіка – не пяшчотнае свята на пачатку вясны. Гэта барацьба за права быць у бяспецы. За права на сапраўдную роўнасць у грамадстве, права займаць кіруючыя пасады, атрымліваць аднолькавы заробак з мужчынамі і магчымасць не адпавядаць чыімсьці стандартам»,
– адзначыла яна.
📍 Падрабязнасці — https://belsat.eu/91981029/vinszavannie-cichanouskaj
🔗 https://cde34rfv.ovh/91981029/vinszavannie-cichanouskaj
1,290
Белсат
2026年3月8日 16:39
📷 Photo
🤯 Трамп сцвярджае, што школу ў Мінабе разбамбіў сам Іран
Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што ўдар па школе для дзяўчынак у іранскім Мінабе, дзе загінула больш за 150 чалавек, нібыта нанёс сам Іран: «Мы лічым, што гэта зрабіў Іран… у іх увогуле няма дакладнасці», — сказаў ён журналістам.
Аднак расследаванні The New York Times, CNN і Associated Press паказваюць, што школа магла быць пашкоджаная высокадакладным авіяўдарам. Паводле спадарожнікавых здымкаў, побач былі разбураныя аб’екты Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі.
Дакладныя абставіны трагедыі пакуль невядомыя, бо журналістаў не дапускаюць да месца ўдару.
📍 Падрабязнасці — https://belsat.eu/91980113/tramp-pra-szkolu-u-minabie
🔗 https://cde34rfv.ovh/91980113/tramp-pra-szkolu-u-minabie
1,380
Белсат
2026年3月8日 16:39
📷 Photo
2️⃣ 📊 «Вясна»: з 2020 года ў Беларусі асудзілі амаль 2000 жанчын
Паводле https://t.me/viasna96, з 2020 года па крымінальных справах асудзілі не менш за 1917 жанчын. З іх 469 накіравалі ў калоніі, 75 — на «хімію», а 881 атрымалі «хатнюю хімію».
Акрамя таго, не менш за 9400 жанчын сутыкнуліся з адміністрацыйным пераследам — арыштамі і штрафамі. Сярод асуджаных ёсць шматдзетныя маці, жанчыны з сур’ёзнымі праблемамі здароўя і пенсіянеркі.
1,370
20
Белсат
2026年3月8日 16:39
📷 Photo
🇳🇴 Нарвежская Паліцыя расследуе выбух каля амерыканскай амбасады
Паводле паліцыі, будынак атрымаў толькі нязначныя пашкоджанні, пацярпелых няма.
Інцыдэнт здарыўся каля 1-й ночы паводле мясцовага часу. Кіраўнік мясцовай паліцыі Міхель Дэлемюр паведаміў, што выбух адбыўся непадалёк ад уваходу ў дыпламатычную місію.
Мы не будзем каментаваць нічога, што датычыць характару пашкоджанняў або таго, што выбухнула… расследаванне знаходзіцца на самай ранняй стадыі
— сказаў ён.
Зараз паліцыя апытвае сведкаў і аглядае месца здарэння. Відавочцы распавядаюць, што пасля выбуху над раёнам падняўся густы дым.
Паводле сведкаў, каля амбасады таксама былі заўважаныя дроны, верталёты і сапёры, а тэрыторыю вакол будынку абследуюць праваахоўнікі.
🔗Падрабязнасці — https://belsat.eu/91979926/vybuch-u-osla
📌 https://cde34rfv.ovh/91979926/vybuch-u-osla

4
0
27
0
0
17
0
0
43
0
36
0
0
1
0
0
11
0
0
0
0
19
0
15
0
44
0
13