Увага: конкурс!
Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў (УШПД) сумесна з
Радай Еўропы абвяшчае набор на праграму 2026 года. Да ўдзелу
запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце, як правіла,
18-35 гадоў незалежна ад месца пражывання.
Школа з’яўляецца часткай міжнароднай сеткі Школ палітычных
даследаванняў Рады Еўропы – прасторы прафесійнага дыялогу і
супрацоўніцтва, што аб’ядноўвае прадстаўнікоў грамадскай, палітычнай,
экспертнай і акадэмічнай супольнасцяў больш чым у дваццаці краінах
Еўропы і суседніх рэгіёнаў.
На працягу амаль дваццаці гадоў УШПД штогод аб'ядноўвае прадстаўнікоў
новага пакалення беларускіх прафесіяналаў і лідараў, якія працягваюць
сваю дзейнасць і супрацоўніцтва дзеля будучыні Беларусі ва ўмовах
глыбокіх грамадскіх і палітычных зменаў. Удзельнікі праграмы
адбіраюцца на конкурснай аснове.
Пра праграму
Праграма Школы – гэта гадавы адукацыйны і лідарскі досвед, які
спалучае акадэмічную экспертызу, практычныя фарматы працы і
ўзаемадзеянне ў міждысцыплінарнай групе ўдзельнікаў. У 2026 годзе
асноўная ўвага праграмы будзе прысвечана ролі Беларусі ў зменлівым
рэгіянальным і міжнародным кантэксце, грамадскім працэсам і
канфліктам, а таксама досведу дэмакратычных трансфармацый і рэформаў.
На працягу года ўдзельнікі:
аналізуюць ключавыя палітычныя, сацыяльныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёне;
працуюць з міжнароднымі экспертамі і практыкамі;
удзельнічаюць у практычных сімуляцыях і сцэнарным аналізе;
распрацоўваюць сумесныя аналітычныя і практычныя праекты;
атрымліваюць ментарскую падтрымку ад выпускнікоў Школы;
становяцца часткай міжнароднай сеткі выпускнікоў Рады Еўропы.
УШПД уваходзіць у Асацыяцыю Школ палітычных даследаванняў Рады Еўропы.
Дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў – Аляксандр
Дабравольскі, Мэнэджар школы – Валянціна Палевікова.
Больш інфармацыі пра Школы палітычных даследаванняў можна знайсці
тут: http://www.schoolsofpoliticalstudies.eu/ і ў групе на Facebook:
https://www.facebook.com/groups/eesps.call/ .
Каляндар УШПД 2026
Навучанне праходзіць у фармаце трох сесій у краінах Еўрапейскага Саюза
і міжсесійнай каманднай працы. Завяршальным этапам праграмы з’яўляецца
ўдзел у Сусветным форуме за дэмакратыю (World Forum for Democracy) у
Страсбургу. Удзельнікі, якія паспяхова завершаць праграму,
атрымліваюць дыплом Рады Еўропы.
Да 25 сакавіка: Падача заявак
Да 5 красавіка: Паведамленне вынікаў адбору
23-25 красавіка: Першая сесія, Вільнюс
28-30 траўня: Другая сесія, Варшава
17-18 верасня: Трэцяя сесія (пра месца правядзення будзе паведамлена пазней)
4-6 лістапада: Сусветны форум за дэмакратыю, Страсбург
Для ўдзелу ў праграме неабходна мець магчымасць наведваць краіны
Еўрапейскага Саюза (шэнгенскую візу ці дазвол на пражыванне ў адной з
краін ЕС) на ўвесь перыяд навучання. Удзельнікі праграмы аплачваюць
арганізацыйны ўнёсак, эквівалентны 100 Еўра, а выдаткі на транспарт,
пражыванне і харчаванне аплачваюць арганізатары.
Анкету можна знайсці па спасылцы: https://forms.gle/YnKPbmoZSVSjqVzx9
, яе неабходна падаць да 25 сакавіка 2026 года, 23:59 CET. Пытанні па
падачы заяўкі можна дасылаць на адрас:
[email protected] .
Інфармацыя пра вынікі адбору будзе даслана да 5 красавіка 2026 года.
Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі і рэкамендацыі.
Далучайся да нас, тут вучаць ДУМАЦЬ🤝