Ірына МакЛейн: «Пытанне інваліднасці — гэта не пра індывідуальныя гісторыі, а пра тое, якой будзе Беларусь»
У Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Ірына МакЛейн нагадвае, «што падыход дзяржавы да людзей з інваліднасцю паказвае сапраўдны ўзровень развіцця грамадства»:
«У многіх беларускіх сем’ях, якія апынуліся ў выгнанні пасля 2020 года, растуць дзеці з інваліднасцю і складанымі адукацыйнымі патрэбамі. Іх штодзённасць — спроба разабрацца ў новых сістэмах адукацыі і падтрымкі, якія нярэдка адрозніваюцца ад таго, што было ў Беларусі.
Каб абмеркаваць гэтыя рэальныя патрэбы і перашкоды, 8 снежня ў Варшаве адбудзецца спецыяльная сустрэча. Удзельнічаць можна і анлайн».
Чаму гэта важна
«Беларуская сістэма працы з людзьмі з інваліднасцю застаецца закрытай. Чалавек залежыць ад рашэнняў чыноўнікаў, адукацыйныя магчымасці абмежаваныя, а падтрымка часта фармальная. Доступ да інфармацыі, рэабілітацыі і інклюзіўнага навучання застаецца выпадковым, а не сістэмным.У дэмакратычных краінах інваліднасць разумеецца праз павагу да правоў чалавека. Там чалавек мае права на самастойнасць, на адукацыю, на ўдзел у прыняцці рашэнняў. Падтрымка арганізуецца так, каб адкрываць магчымасці, а не ствараць залежнасць.Гэта два розныя падыходы і дзве розныя мадэлі жыцця. Таму пытанне інваліднасці — гэта не пра індывідуальныя гісторыі, а пра тое, якой будзе Беларусь. Дзяржава можа будавацца на кантролі або на павазе да правоў і годнасці», — тлумачыць прадстаўніца АПК.
Ірына МакЛейн
https://t.me/CabinetBelarus/4307 «Размова патрэбная, каб разам сфармуляваць, што павінна змяніцца, калі Беларусь стане свабоднай і дэмакратычнай».
Пра флэшмобЗ нагоды Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю Ірына МакЛейн
https://www.instagram.com/reel/DRzH6ayDEhy/?igsh=MTIyM293Mjl4NzliOA== ?q=%23%D0%AF%D1%96%D1%81%D0%BD%D1%83%D1%8E і заклікала ўсіх ахвочых далучыцца да яго, альбо падтрымаць рэакцыямі і/ці рэпостамі ў сацсетках.
Змест флэшмоба:
🤍 Далучайцеся да флэшмоба ?q=%23%D0%AF%D1%96%D1%81%D0%BD%D1%83%D1%8E
Сёння мы хочам, каб былі пачутыя галасы людзей з інваліднасцю і іх сем’яў.
Калі вы хочаце — далучыцеся.
Проста напішыце або скажыце:
«Я жыву з інваліднасцю.Я маю права на годнае жыццё.»
📸 Гэта можа быць фота, відэа ці тэкст у сторыс — як вам камфортна.
Адна фраза.
Адзін дзень.
Сотні галасоў, якія нельга ігнараваць.
Усіх, хто хоча выказаць салідарнасць людзям з інваліднасцю, заклікаю падтырмаць флэшмоб рэпостамі, лайкамі, каментарамі!
https://t.me/CabinetBelarusi